Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Спатканне з жыццём II: Зорны фестываль з Курумі / Date A Live II: Kurumi Star Festival [1 з 1]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Production IMS

На фестывалі падчас свята Танабата Сідо Іцука выпадкова сустракае ў натоўпе Курумі Токісакі, лютага духа. Аднак замест таго, каб зноў паспрабаваць забіць Сідо, Курумі прапануе пайсці яму на спатканне. Ды і паводзіць яна сябе дзіўна — нібы звычайная закаханая дзяўчына. Сідо прымае яе запрашэнне, не здагадваючыся, у чым сапраўдная прычына такіх паводзін Курумі і чаму яна так хоча сфатаграфавацца з ім у вясельнай сукенцы...

Спатканне з жыццём II / Date A Live II [10 з 10]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Production IMS

На мяжы сусветаў жывуць духі — стварэнні з разбуральнай сілай. Прычына іх існавання невядомая. З'яўляючыся ў свеце, яны выклікаюць прасторавы разлом і прычыняюць велізарную шкоду ўсяму навокал. Ёсць два спосабы барацьбы з імі. Першы спосаб — знішчыць з дапамогай ваенных сіл. Аднак, гэта цяжка здзейсніць, бо ў баі ім няма роўных. А другі спосаб — зладзіць спатканне і зачараваць. Запячатаўшы сілы ўжо трох духаў, Сідо Іцука, сумесна з арганізацыяй «Рататоск» працягвае місію па выяўленню духаў і іх зачараванню, дзеля бяспекі ўсяго свету. Аднак у гэты раз духі — не адзіная іхняя праблема, бо іншая грозная сіла заўважыла іх дзейнасць...