Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! Пунсовая легенда / Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo!: Kurenai Densetsu [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

Квэст на тунца быў правалены. І цяпер з наступнага году яго не будзе. Усё таму, што нейкі чараўнік змяніў увесь ландшафт. Шмат хто чакаў тунца і цяпер Кадзума злуецца на прычыну такіх навін. Адчытваючы сваю каманду ён чуе, як зняважліва да яго ставяцца іншыя дзяўчыны. І можа быць, ён згубіў бы надзею на добрыя стасункі з дзяўчынай, калі б у гэты момант не з’явілася б Юнюн! З сур’ёзным выглядам яна заявіла, што хоча ад Кадзумы дзіця! Усё, для выканання вялікага прароцтва вёскі Пунсовых Дэманаў, а інакш яна акажацца пад пагрозай знішчэння…

Музыка Акі / Aki no Kanade [1 з 1]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

15 гадоў таму, Акі Міягава пераехала ў Токіа, каб здзейсніць сваю мару — стаць барабаншчыцай. Але сумяшчаць трэніроўкі з падпрацоўкамі аказалася даволі цяжка. І цяпер, яна вяртаецца ў свой родны горад, каб трэніраваць маладых барабаншчыкаў да асенняга фестывалю.

Уанпанчмэн 2 / One Punch Man 2 [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

Зноў Зямля пад пагрозай. Асацыяцыя вырашае, як падрыхтавацца да небяспекі "Апошняга прадказання Шыбабавы", а тым часам колькасць нападаў пачвар павялічылася, і героям ужо не да адпачынку. Але гэта не надта цікавіць усім нам знаёмага Сайтаму. Аб чым казаць калі супраціўнікі больш фанабэрацца чым б'юцца. І ўсё скончваецца пасля аднаго ўдару. Але Сайтама яшчэ марыць знайсці таго, хто верне яму пачуццё сапраўднай бітвы. У новым сезоне мы больш падрабязна пазнаёмімся з тымі, каго мы ўжо бачылі раней, а таксама пабачым новых персанажаў гэтага свету.

Аповесць пра Прынцэсу Месяца / Shingetsutan Tsukihime [12 з 12]

Год: 2003
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

Гэтае анімэ расказвае пра жыццё школьніка Сікі Тоно - які навучаецца на другім курсе старэйшай школы, у пасёлку Місакі. У дзяцінстве ён перажыў смяротную траўму, пасля чаго ён стаў бачыць «Лініі смерці». Калі дакрануцца да гэтых лініяў, можна разрэзаць імі што заўгодна. Праз іх можна нават разбурыць любы неадушаўлёны прадмет, знішчыць любую жывую істоту і нечысць. Але гэтая здольнасць палягла цяжкім грузам на плечы юнака. З-за яе хлопчык пакутуе моцнымі галаўнымі болямі. Пасля атрымання раны бацька Сікі выганяе юнака з сям'і Тоно. І толькі праз 8 год ён вяртаецца, пасля смерці свайго бацькі, калі галавой сям'і стала яго малодшая сястра.

DUB
SUB
16/16

Анёлы cмерці / Satsuriku no Tenshi [16 з 16]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: J.C.Staff

Рэйчал — дзяўчынка трынаццаці год, якая страціла памяць і апынулася ў невядомым ёй будынку. Шукаючы выйсце, яна сустракае хлопца на імя Айзак, але з-за адчаю і неразумення таго, што адбываецца і ў роспачы, яна прапаноўвае яму забіць яе. Аднак замест гэтага яны вырашылі заключыць дамову паводле якой гэты хлопец заб'е яе толькі пасля таго, як яна дапаможа выйсці яму з будынку.