Гэта гісторыя бярэ свой пачатак на востраве Хакайда напрыканцы эпохі Мэйдзі. Нядаўна скончылася Руска-японская вайна, у якой Японія атрымала перамогу. Адным з салдатаў гэтай вайны быў Сайці Сугімато, якога празвалі «Неўміручым». Даўшы абяцанне свайму загінуламу таварышу, Сугімато стаў золаташукальнікам, каб аплаціць лячэнне хворай удавы свайго сябра. Аднак, да яго даходзяць чуткі, быццам нехта схаваў на востраве скарбы айнаў. Сугімато адурманьвае залатая ліхаманка, і ён адпраўляецца на пошукі гэтых скарбаў. Але ён не адзіны, хто іх шукае...