Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай OVA / Yahari Ore no Seishun Love Comedy wa Machigatteiru. OVA [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Brain's Base

Дадатковая серыя анімэ-серыяла «Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай OVA», выпушчаны ў камплекце з аднайменай відэагульнёй для PlayStation Vita.

Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай / Yahari Ore no Seishun Love Comedy wa Machigatteiru. [13 з 13]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Brain's Base

Хаціман Хікігая — той яшчэ цынік, упэўнены, што юнацтва толькі вымотвае, што гэта гульня для няўдачнікаў, што гэта ілюзія, сатканая з няўдач і крывадушнасці. Але калі ён апісвае ўсё гэта ў сваім сачыненні, яго настаўніца накіроўвае галоўнага героя ў клуб валанцёраў, члены якога імкнуцца дапамагаць вучням вырашаць іхнія праблемы! Што яшчэ горш, адзіны член клуба — Юкіно Юкіносіта, разумная і прыгожая дзяўчына з даволі складаным характарам. Як галоўны герой справіцца з працай, якая патрабуе вельмі вялікага аптымізму?

In/Spectre / In/Spectre [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Brain's Base

У дзяцінстве Котоко Іванага была скрадзена ёкаямі — звышнатуральнымі міфічнымі стварэннямі. Яны прапанавалі ёй ролю багіні мудрасці, што дазволіла б стаць пасярэднікам паміж светам людзей і іншымі светамі. Узамен за гэта ў яе забяруць правае вока і левую нагу. Пасля нядоўгіх роздумаў Котоко пагадзілася на здзелку, і цяпер кожны раз, калі ў ёкаяў узнікаюць праблемы, яны ідуць да яе па дапамогу. Прайшло шэсць гадоў. Куро Сакурагава, якога сустрэла Котоко — малады дваццацігадовы студэнт каледжу, які толькі што расстаўся са сваёй дзяўчынай. Котоко палічыла гэта шанцам бліжэй пазнаёміцца з хлопцам. Аднак неўзабаве ўсвядоміла, што Куро не зусім просты і мае нейкую звышздольнасць. Дзяўчына прапануе яму стаць напарнікам у расследванні звышнатуральных спраў. Так і пачынаюцца іх захапляльныя прыгоды.

DUB
SUB
1/1

У лесе, дзе мігцяць светлячкі / Hotarubi no Mori e [1 з 1]

Год: 2011
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Brain's Base

Шасцігадовая дзяўчынка Хатару заблудзілася ўчароўным лесе. Яна сустракае юнака ў масцы па імені Гін, які назваўся лясным духам, які можа растаяць ад аднаго дотыку чалавека. З дапамогай новага сябра Хатару выбралася з лесу, але на наступны дзень вярнулася, каб зноў сустрэцца з Гінам…