Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Улада кніжнага чарвяка OVA / Honzuki no Gekokujou: Shisho ni Naru Tame ni wa Shudan wo Erandeiraremasen OVA [2 з 2]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Ajia-Do

Дадатковая серыя анімэ-серыяла «Улада кніжнага чарвяка» падзелена на дзве часткі: Першая з іх распавядзе пра двух дваран, якія трапілі ў мяшчанскае асяроддзе па просьбе Фердынанда, каб даследаваць Майн і паспрабаваць дазнацца, кім яна ўсё ж такі з’яўляецца. Другая частка апавядае пра тое, як Майн, Цьюлі ды Ева наведваюць Карыну.

Улада кніжнага чарвяка 2 / Honzuki no Gekokujou: Shisho ni Naru Tame ni wa Shudan wo Erandeiraremasen 2 [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Ajia-Do

Пасля завяршэння цырымоніі хрышчэння Майн пачынае працаваць у якасці паслушніцай ў царкве. Тое, што яе чакае ўнутры — гэта тое, аб чым яна заўжды марыла: пакой, поўны кніг! Але яе новае жыццё не зусім тое, на якое яна спадзявалася: Майн акружана дваранамі, якія ставяцца з пагардай да ейнага паходжання і нават уласныя паслядоўнікі прычыняюць ёй непрыемнасці. Акрамя таго, ёй прыходзіцца пастаянна змагацца са слабасцю і хворасцю ўласнага цела. Але з любоўю да кніг, што палае ў ейным сэрцы, яна цалкам аддаецца сваім новым вучнёўскім абавязкам.

Улада кніжнага чарвяка / Honzuki no Gekokujou: Shisho ni Naru Tame ni wa Shudan wo Erandeiraremasen [14 з 14]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Ajia-Do

Урана Матосу — дзяўчына, якая вельмі любіла кнігі. Яе любоў да кніг заўжды вяла дзяўчыну па жыцці. Яна змагла дасягнуць сваёй мары, атрымаўшы сертыфікат бібліятэкара. Але ўсё гэта было ў мінулым жыцці. Падчас землятрусу на Урану падае кніжная паліца. Паміраючы, дзяўчына загадвае апошняе жаданне, каб яна і ў наступным жыцці змагла чытаць. Але лёс абыходзіцца з ёй інакш: яна перараджаецца ў сярэдневяковым свеце ў целе маленькай дзяўчынкі па імені Майн. У гэтым месцы пісьменных людзей амаль няма, а кнігі з'яўляюцца вялікай роскашшу, даступнай толькі дваранам. І таму дзяўчынка ставіць сабе мэту — адкрыць свет кніг простым жыхарам, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў мінулым жыцці.

Скрытыя рэчы / Kakushigoto [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Ajia-Do

Знаёмцеся, Какусі Гато. Ён мангака, які спецыялізуецца на эратычных гісторыях. А яшчэ ў яго ёсць дачка Хімэ, якая вучыцца ў пачатковай школе. Для Какусі няма нічога важней за любімую дачку. І менавіта таму ён робіць усё, каб скрыць тое, чым ён займаецца! Бо інакш дзяўчынка не тое, што расчаруецца ў бацьку — яна напэўна яшчэ і ўзненавідзіць яго! З гэтага і пачынаецца вясёлая і добрая гісторыя пра любячую сям'ю...