Anibel

Ру / Бел

Дарога да Школы Чыа-чан / Chio-chan no Tsuugakuro [12 з 12]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Diomedea

У гэтым анімэ мы пазнаёмімся з Чыа-чан, якая шалёна любіць гуляць у гульні. Бывае, што яна так загуляецца, што спазняецца ў школу, хаця, нават калі і своечасова выйдзе, то па дарозе яна ў любым выпадку трапіць у мноства непрыемнасцяў, якія трэба пераадолець перш чым дайсці да школы. У большасці выпадкаў яна спазняецца...

DUB
SUB
24/24

Нявеста чараўніка / Mahoutsukai no Yome [24 з 24]

Год: 2018
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Wit Studio

Галоўнай гераіні гэтага серыяла ўсяго толькі шаснаццаць гадоў. Яна здаецца яшчэ такой юнай і бяскрыўднай, аднак жыццё ўжо падкінула мноства складанасцяў гэтай мілай дзяўчыне. Дзяцінства і юнацкасць прайшлі ў беднаце. Аднак у больш сталым узросце лёс пачаў падкідаць цікавыя неспадзеўкі, якія змянілі жыццё назаўжды. Дзяўчына сустракаецца з дзіўным чалавекам, які называецца ёй чараўніком. Той прапануе дапамогу, якая так патрэбна няшчаснай Хаторы. Дзяўчына дагэтуль не можа зразумець, што гэта за цудны незнаёмец. Да таго ж ён больш за ўсё падобен на дэмана, чым на звычайнага чалавека ці прадстаўніка светлых сілаў!

DUB
SUB
12/12

Уанпанчмэн / One Punch Man [12 з 12]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Madhouse

Для чалавецтва прыйшлі нялёгкія часы: на Зямлю абрынуліся разнастайныя монстры з космасу, нетраў зямлі, навуковых лабараторыяў. З сабою яны нясуць смерць і разбурэнне, пужаюць старонніх назіральнікаў. Але баяцца не трэба: іх пакой ахоўвае наш галоўны герой, лысы малады чалавек па імені Сайтама з выразам невыказнага суму на твары. Але не вельмі гераічная знешнасць вас падманвае: Сайтама неверагодна дужы. Тры гады трэніровак не прайшлі дарма: цяпер ён перамагае любога монстра з аднаго ўдару. Але Сайтама вельмі сумны, бо ў яго няма годнага ворага. Герой спадзяецца, што праз некаторы час для яго знойдуцца сапраўдныя ворагі.

Тваё імя / Kimi no Na wa [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CoMix Wave

Аднойчы да нашай планеты наблізілася камета надзвычайнай прыгажосці. Дасягнуўшы найбліжэйшага да Зямлі пункту, яна раскалолася на некалькі фрагментаў, адзін з якіх упаў на невялікае мястэчка ў японскай глыбінцы. Згінула некалькі сотняў жыхароў. Але што, калі гэта быў усяго толькі дзіўны сон? Што, калі на Зямлі існуе сіла, якая яшчэ можа выратаваць загубленныя жыцці?

DUB
SUB
11/11

Рэха Тэрору / Zankyou no Terror [11 з 11]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: MAPPA

Токіа — сталіца Японіі, а таксама і асноўнае месца развіцця падзей у Рэха тэрору. Сюжэт будуецца на двух галоўных героях Найне і Тўэлве, яны ёсць тэрарысты, якія абвяшчаюць пра свае намеры праз Сеціва, дзе вядомы пад нікнэймам «Сфінкс». Падчас аднога з тэрактаў да іх далучаецца трэці галоўны герой — Ліза Мішыма. Разам яны здяйсняюць яшчэ большыя тэракты.

Цмок-пакаёўка спадарыні Кабаяшы / Kobayashi-san Chi no Maid Dragon [13 з 13]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Kyoto Animation

Кабаяшы — звычайны офісны планктон, адзіны сябар якой — калега Макото Такія. Кожны вечар яна «адзначае» заканчэнне працоўнага дня у розных забягалаўках. Аднойчы пасля чарговай папойкі Кабаяшы сустракае параненага цмока на імя Тору і прапануе ёй жыць разам.

DUB
SUB
1/1

Д'ябальскія каханыя / Diabolik Lovers OVA [1 з 1]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Production I.G.

Крывасмокі і адна прыгажуня. Што яны будуць рабіць? А хто ведае...

Сэрцу хочацца крычаць / Kokosake [1 з 1]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Фільм распавядае пра дзяўчыну, якая страціла магчымасць размаўляць. У дзяцінстве па ейнай віне распалася сям'я, а пазней адкуль ні вазьміся з'явіўся дух у выглядзе яйка і, каб яна больш нікога не параніла, забраў у яе мову.

DUB
SUB
16/16

Анёлы cмерці / Satsuriku no Tenshi [16 з 16]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: J.C.Staff

Рэйчал — дзяўчынка трынаццаці год, якая страціла памяць і апынулася ў невядомым ёй будынку. Шукаючы выйсце, яна сустракае хлопца на імя Айзак, але з-за адчаю і неразумення таго, што адбываецца і ў роспачы, яна прапаноўвае яму забіць яе. Аднак замест гэтага яны вырашылі заключыць дамову паводле якой гэты хлопец заб'е яе толькі пасля таго, як яна дапаможа выйсці яму з будынку.

DUB
SUB
1/1

У лесе, дзе мігцяць светлячкі / Hotarubi no Mori e [1 з 1]

Год: 2011
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Brain's Base

Шасцігадовая дзяўчынка Хатару заблудзілася ўчароўным лесе. Яна сустракае юнака ў масцы па імені Гін, які назваўся лясным духам, які можа растаяць ад аднаго дотыку чалавека. З дапамогай новага сябра Хатару выбралася з лесу, але на наступны дзень вярнулася, каб зноў сустрэцца з Гінам…