Яно прыбыло на Зямлю невядома адкуль – магчыма, з чыйсьці ласкі. Несмяротнае нешта, «ліст на вятры». Спачатку яно прыняло форму каменю, пасля стала мохам і скапіявала аблічча мёртвай жывёліны, потым, нарэшце, набыло свядомасць. Яно рухалася наперад па заснежаных раўнінах, хоць і не ведала, куды накіроўваецца... І вось яно сустрэла чалавека.
З тым адзінокім хлопчыкам, які некалі жыў, але цяпер, на жаль, памёр, яно правяло няшмат часу і наўрад ці магло зразумець, пра што той марыў. Толькі прыняўшы яго форму, яно атрымала магчымасць даведацца, як гэта. Яно было каменем, было мохам, драпежнікам, а цяпер стала хлопчыкам. Яно памірала зноў і зноў, але па-сапраўднаму памерці не магло і толькі пакутавала, пакуль аднойчы не навучылася быць чалавекам.