Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы
DUB
SUB
10/10

Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! / Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo! [10 з 10]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Studio Deen

Усё пачынаецца з таго, што галоўны герой па імені Сато Кадзума ратуе дзяўчыну, якой, насэмрач, гэтае выратаванне было не патрэбна, але ўсё ж Кадзума з-за гэтага памірае. Пасля смерці ён прачынаецца перад багіняй, якая прапаноўвае яму перарадзіцца ў іншым свеце з рэччу, якую ён абярэ. Так пачаліся прыгоды Сато Кадзумы.

Умова з духам / Spiritpact [10 з 10]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Haoliners Animation League

Наследнік здаўна вядомай сям'і экзарцыстаў, Ё Кейка, пасля смерці бацькоў жыве ў беднасці. Ён зводзіць канцы з канцамі падпрацоўваючы прадказальнікам і рамантуючы камп’ютары. Аднойчы на мясцовай сметніцы ён сустракае Танмоку Кі, харызматычнага экзарцыста, што змагаецца са злымі духамі. Гэтая сустрэча стала для Ё Кейкі лёсавызначальнай, з яе і пачалася гэтая гісторыя. На няшчасце для сябе, Ё Кейка тым жа вечарам памірае ў ДТЗ і становіцца прывідам, менавіта тады ён зноў сустракаецца з Танмоку Кі, які прапануе Ё Кейку ўмову, па якой ён становіцца ценявым духам Кі, каб разам змагацца са злом у гэтым свеце. Так пачынаецца гісторыя нашых герояў!

Given. Фільм / Given Movie [1 з 1]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Lerche

Пасля далучэння да гурта Мафую і першага супольнага канцэрта, гурт Given гатовы рухацца далей. Хлопцы падалі заяўку на фестываль і пішуць новыя песні для выступу на ім. Але хутка атмасфера накаляецца, разладжваюцца стасункі паміж Харукі і Акіхіко. Апошні спрабуе выйсці са стасункаў са сваім хлопцам Угэцу, але ўвесь час вяртаецца назад, нягледзячы ні на што.

DUB
SUB
12/12

Another / Another [12 з 12]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: P.A. Works

Чулі калі-небудзь пра Місакі? З 9-га года, 3-ці клас. Гэта здарылася 26 год таму. Яна была разумнай, прыгожай, яе аднолькава любілі як вучні, так і настаўнікі. Але хутка пасля пачатку 9-га года Місакі памерла. Яе аднакласнікі вырашылі паводзіць сябе так, быццам яна яшчэ жывая, і працягвалі гэта да самага выпуску. Цяпер, увесну 1998-га, хлопец па імені Коіці Сакакібара пераводзіцца ў гэты самы клас. Адразу ж яму ў вочы кідаецца дзіўная гнятлівая атмасфера, што пануе ў класе, і мілая дзяўчынка па імені Місакі, якая носіць на павязку на воку.

Партрэт маленькай Казеты / Cossette no Shouzou [3 з 3]

Год: 2004
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Daume

Анімэ пра мастака-аматара Эйры Курахасі, які працуе ў антыкварнай краме. Аднойчы ў старажытным келіху ён бачыць дзяўчынку, знаёмства з якой пераверне ягонае жыццё ўверх дном і прымусіць Эйры пераасэнсаваць свой светапогляд.

DUB
SUB
11/11

Given / Given [11 з 11]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Lerche

"Усё пачалося з гэтага акорда. Але я паняцця не меў, што тады моцна біў прама па струнах ягонага сэрца." Рыцука Уэнояама звычайны старшакласнік. Ён грае на гітары ва ўласным гурце, любіць гуляць у баскетбол. Але апошнім часам рэчы, якія ён раней так любіў, перасталі выклікаць у ім тыя ж пачуцці... Усё змянілася, калі ён выпадкова сустрэў Мафую Сато, пачынаючага гітарыста з ягонай школы. Той аказаўся надзвычай таленавітым вакалістам. Уэнояма запрашае яго ў свой гурт і пакрысе дыстанцыя паміж імі пачынае скарачацца.