Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы
DUB
SUB
9/9

Кветка Лан Мо / Lan Mo de Hua [9 з 9]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: DLE

Лан Мо — звычайная, нічым не цікавая пятнаццацігадовая дзяўчына, якая любіць фаст-фуд і мае хлапечыя нахілы. Яна закаханая ў свайго найлепшага сябра, Лі Юфэнга, аднак не можа раскрыць яму свае пачуцці. Аднойчы дзяўчына купіла чароўнае ўпрыгажэнне для валос ў выглядзе кветкі, з якой можа ператварацца ў прыгажуню. Прыняўшы чароўнае аблічча, Лан Мо спрабуе высветліць, як жа Лі Юфэнг ставіцца да яе на самай справе.

DUB
SUB
1/1

Праз паўстагоддзя паэзіі / Pół Wieku Poezji Później [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: DLE

Праз чвэрць стагоддзя пасля пагрому ў Рывіі здзяйсняецца напад на Каэр Морхен, стары аплот ведзьмароў Школы Ваўка. Узначальвае атаку магутны воін Агай. Праз некалькі год Арнэла Віга, якую падазраюць у знаходжанні легендарнай Кнігі Альзура, уцякае з нядаўна адноўленай школы чарадзеек Арэтузы. Трыс Мерыгольд праследуе бяглячку, а ёй на дапамогу прыходзяць стары бард Казялец, яго незаконны сын Юліян і Ламберт — апошні забойца пачвар, які прагне помсты.

Умова з духам / Spiritpact [10 з 10]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Haoliners Animation League

Наследнік здаўна вядомай сям'і экзарцыстаў, Ё Кейка, пасля смерці бацькоў жыве ў беднасці. Ён зводзіць канцы з канцамі падпрацоўваючы прадказальнікам і рамантуючы камп’ютары. Аднойчы на мясцовай сметніцы ён сустракае Танмоку Кі, харызматычнага экзарцыста, што змагаецца са злымі духамі. Гэтая сустрэча стала для Ё Кейкі лёсавызначальнай, з яе і пачалася гэтая гісторыя. На няшчасце для сябе, Ё Кейка тым жа вечарам памірае ў ДТЗ і становіцца прывідам, менавіта тады ён зноў сустракаецца з Танмоку Кі, які прапануе Ё Кейку ўмову, па якой ён становіцца ценявым духам Кі, каб разам змагацца са злом у гэтым свеце. Так пачынаецца гісторыя нашых герояў!

Розэн Мэйдэн: Мроі / Rozen Maiden: Traumend [12 з 12]

Год: 2005
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Летнія канікулы. Дзюн рупліва навёрствае ўсю тую кучу, якая назбіралася, пакуль ён сядзеў у інтэрнэце. Тым часам яго лялька Сінку бачыць трывожныя сны. Яна працягвае ўспамінаць фрагменты бітвы з Суйгінто. У працягу гісторыі Сінку працягне пераадольваць сваіх сясцёр. У гэты раз – Барасуйсё. Усведамленне, што лёс Суйгінто можа спасцігнуць і іншых лялек, падае на плечы Сінку цяжкім грузам. Бо прышэсце апошняй лялькі азначае пачатак канца «Гульні Алісы».

Розэн Мэйдэн / Rozen Maiden [12 з 12]

Год: 2004
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Звычайнаму японскаму школьніку Дзюну надакучыла цярпець цкаванні ад аднакласнікаў, у выніку чаго ён ператварыўся ў хікі і сядзіць дома, скупляючы ўсякія астральныя штукі з інтэрнэт-аўкцыёнаў. У адзін цудоўны дзень Дзюн знаходзіць у сябе ў пакоі чамаданчык, а ў ім — ляльку. Ён гэтую ляльку заводзіць, а яна мала таго, што ажывае, дык яшчэ і вырашае жыць з ім. Прычым лялька тут жа заяўляе, што яна цяпер галоўная, прызначае гаспадара слугой і ўсяляк цкуе. Рэгулярна б'е яго па мордзе і пінае нагой. Праз некаторы час у доме пасяляюцца яшчэ некалькі лялек. Лялькі рухаюцца, імітуюць гаворку і прыводзяць у дзеянне важны рытуал — спяць у сваіх чамаданчыках. Вельмі любяць на халяву паесці і выпіць гарбаты. Адна адной яны перадаюць легенду аб нейкай ідэальнай ляльцы, і каб ёю стаць, трэба знішчыць усіх астатніх лялек. Аднак у іх планы нечакана ўблытваецца яшчэ адна, апошняя першая лялька, якая хоча ўсіх знішчыць. У адрозненне ад астатніх, да яе спіны прылепленыя крылы, што дае ёй некаторую тактычную перавагу.

Запісы аб магіі: Дзяўчынка-чараўніца Мадока☆Магіка — іншая гісторыя / Magia Record: Mahou Shoujo Madoka☆Magica Gaiden [13 з 13]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Shaft

Іроха Тамакі – звычайная японская школьніца, якой выпала стаць чараўніцай. Але неяк так здарылася, што на наступны дзень яна зусім забылася, за што прадала сваю душу плюшаваму звярку. Губляць ёй няма чаго, а таму Іроха адправілася ў трып у загадкавы горад Каміхама, дзе чараўніц нібы як чакае паратунак.

Дзяўчынка-чараўніца Мадока★Магіка — «Паўстанне» / Mahou Shoujo Madoka★Magica Movie 3: Hangyaku no Monogatari [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Shaft

Трэці і апошні фільм з трылогіі. У адрозненні ад папярэдніх двух, не з'яўляецца пераказам падзей серыяла. У новым свеце, што пабудавала Мадока, ведзьмы больш не нараджаюцца. Але адчай людзей усё яшчэ выяўляецца ў істотах, вядомых як дэманы, з якімі і змагаюцца дзяўчынкі-чараўніцы. Хомура працягвае змагацца са сваёй адзінотай пасля растання з Мадокай.

Дзяўчынка-чараўніца Мадока★Магіка — «Вечнасць» / Mahou Shoujo Madoka★Magica Movie 2: Eien no Monogatari [1 з 1]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Shaft

Другі фільм з трылогіі. З'яўляецца дапоўненым пераказам апошніх 4 серый анімэ «Дзяўчынка-чараўніца Мадока★Магіка». Часам да дзяўчынак прыходзіць невядомы звярок, які прапануе выканаць любое іх жаданне. Зразумела, не за проста так. Каб адпрацаваць сваё жаданне, лолі давядзецца метадычна выразаць ведзьмаў, што нясуць пагібель мірным людзям. Вечна. Аднак, падчас службы высвятляецца некалькі цікавых, своечасова замоўчаных фактаў...

Дзяўчынка-чараўніца Мадока★Магіка — «Пачатак» / Mahou Shoujo Madoka★Magica Movie 1: Hajimari no Monogatari [1 з 1]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Shaft

Першы фільм з трылогіі. З'яўляецца дапоўненым пераказам першых 8 серый анімэ «Дзяўчынка-чараўніца Мадока★Магіка». Канамэ Мадока і яе сяброўка Мікі Саяка — звычайныя вучаніцы, што вядуць звычайнае школьнае жыццё. Усё мяняецца, калі яны сустракаюць чароўную істоту па імі Кюбэй, якая прапануе выканаць адно любое іх жаданне, а наўзамен яны стануць чараўніцамі і будуць змагацца з ведзьмамі. Аднак, новенькая таямнічая вучаніца, Акэмі Хамура раіць не згаджацца на гэтую здзелку, не называючы прычыну. Ці варта давяраць новай вучаніцы або лепш сапраўды прыняць прапанову Кюбэя?

Дзяўчынка-чараўніца Мадока★Магіка / Mahou Shoujo Madoka★Magica [12 з 12]

Год: 2011
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Shaft

Любячая сям'я, блізкія сябры, пачуцці радасці і смутку. Гэта тыя рэчы, якія насычаюць нашае звычайнае жыццё. Канамэ Мадока – вучаніца другога класа сярэдняй школы, якая жыве такім звычайным жыццём, пакуль не здараецца дзіўная выпадковая сустрэча. Яна не ведае, супадзенне гэта, або воля лёсу, але відавочныя дзве рэчы... Гэта момант, калі зменіцца яе лёс... Гэта пачатак новай магічнай гісторыі!

DUB
SUB
1/1

Акадэмія маленькіх вядзьмарак / Little Witch Academia [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Trigger

Гэта гісторыя распавядае пра дзяўчынку-чараўніцу Ако. Хаця, зваць яе чараўніцай будзе не зусім правільна. Вырасла яна ў звычайнай сям'і, так што магіі яе з дзяцінства ніхто не вучыў і ніякіх здольнасцяў у яе няма. У акадэмію Ако прыйшла натхнёная магічным спектаклем, які яна ўбачыла ў дзяцінстве. Спадзяючыся на цікавыя і вясёлыя заняткі, яна паступае ў акадэмію «Луна Нова», аднак большасць яе ўрокаў — гэта толькі тэорыя: чытанне кніг, лекцыі, запісы і амаль ніякіх практычных заняткаў, што відавочна не па душы вядзьмарцы-пачаткоўцу. Аднойчы яе клас адпраўляецца ў лабірынт для пошуку рэдкіх прадметаў па заданні настаўніка. Прагульваючыся па калідорах падзямелля, Ако чуе крык і, канешне ж, адразу кідаецца на дапамогу. Праз некаторы час, дзякуючы сваёй сяброўцы-алхіміку, яна знаходзіць новую, яшчэ нязведаную частку лабірынта. Монстры? Старажытныя артэфакты? Магічныя загадкі? Усё трэба знайсці, пазнаць і паглядзець, нельга стаяць на месцы, бо гэта шанец паказаць сябе і нарэшце дабіцца поспехаў у вядзьмарстве. Заўвага: «Акадэмія маленькіх вядзьмарак» — адно з чатырох анімэ, якія атрымалі 38 мільёнаў іен (каля 480 тысяч долараў) з "Праекта падрыхтоўкі маладых аніматараў 2012".

DUB
SUB
24/24

Нявеста чараўніка / Mahoutsukai no Yome [24 з 24]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Wit Studio

Галоўнай гераіні гэтага серыяла ўсяго толькі шаснаццаць гадоў. Яна здаецца яшчэ такой юнай і бяскрыўднай, аднак жыццё ўжо падкінула мноства складанасцяў гэтай мілай дзяўчыне. Дзяцінства і юнацкасць прайшлі ў беднаце. Аднак у больш сталым узросце лёс пачаў падкідаць цікавыя неспадзеўкі, якія змянілі жыццё назаўжды. Дзяўчына сустракаецца з дзіўным чалавекам, які называецца ёй чараўніком. Той прапануе дапамогу, якая так патрэбна няшчаснай Хаторы. Дзяўчына дагэтуль не можа зразумець, што гэта за цудны незнаёмец. Да таго ж ён больш за ўсё падобен на дэмана, чым на звычайнага чалавека ці прадстаўніка светлых сілаў!