Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Спатканне з жыццём II / Date A Live II [10 з 10]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Production IMS

На мяжы сусветаў жывуць духі — стварэнні з разбуральнай сілай. Прычына іх існавання невядомая. З'яўляючыся ў свеце, яны выклікаюць прасторавы разлом і прычыняюць велізарную шкоду ўсяму навокал. Ёсць два спосабы барацьбы з імі. Першы спосаб — знішчыць з дапамогай ваенных сіл. Аднак, гэта цяжка здзейсніць, бо ў баі ім няма роўных. А другі спосаб — зладзіць спатканне і зачараваць. Запячатаўшы сілы ўжо трох духаў, Сідо Іцука, сумесна з арганізацыяй «Рататоск» працягвае місію па выяўленню духаў і іх зачараванню, дзеля бяспекі ўсяго свету. Аднак у гэты раз духі — не адзіная іхняя праблема, бо іншая грозная сіла заўважыла іх дзейнасць...

Пяць нявест / 5-toubun no Hanayome [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Tezuka Production

У другакурсніка старшай школы Футаро Уэсугі няма ні капейкі пры душы, таму, знайшоўшы магчымасць падзарабіць, ён ідзе на гэты крок без роздумаў, ды і ніякіх падводных камянёў не прадбачыцца. Ад яго толькі і патрабуецца, што стаць рэпетытарам. Але апынулася, што падцягваць па вучобе прыйдзецца ўласных аднакласніц! Ды яшчэ пяцярых сясцёр-блізнят! Усе голас у голас, волас у волас прыгажуні-дзяўчыны, аднак паводзіны вымушаюць жадаць лепшага. Усе пяцёра зносіць не могуць вучобу і знаходзяцца на мяжы адлічэння. Пра тое, каб зрабіць з іх выдатніц не можа быць і гаворкі. Спачатку прыйдзецца прынамсі заваяваць іх давер. Цяпер у Уэсугі што ні дзень, то прыгода, поўная флірту і пацешных непаразуменняў з сёстрамі-пяцярнятамі!

Спатканне з жыццём / Date A Live [12 з 12]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: AIC

Трыццаць гадоў таму цэнтр Еўразіі паразіў велізарны прасторавы разлом — феномен, які выклікае страсенне прасторы і знішчэнне абсалютна ўсяго ў пэўным радыусе. У выніку той катастрофы загінула 150 мільёнаў чалавек. З тых часоў, няхай і меншага маштабу, перыядычна страсаюць свет. Сідо Іцука — звычайны старшакласнік, які жыве са сваёй сястрой Каторы. У апошні дзень вясенніх канікул прасторавы разлом узнікае ў ягоным родным горадзе Тэнгу, а перад ім нечакана з'яўляецца дзяўчына ў даспехах. Не паспеў Сідо прыйсці ў сябе, як Каторы заяўляе, што гэтая дзяўчына з'яўляецца духам — стварэннем з іншага свету, якое выклікае прасторавыя разломы. І што ёсць два спосабы барацьбы з імі: знішчыць іх з дапамогай ваенных сіл або ж зладзіць спатканне і зачараваць...

Купідонаў шакалад / Aishen Qiaokeli-ing... [15 з 15]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: G.CMay Animation & Film

Хао Цзян — звычайны старшакласнік, які жадае жыць спакойным жыццём, таму стараецца не выдзяляцца. Але ў адзін дзень усё змянілася. На адным з заняткаў да яго падыходзіць дзяўчына-прыгажуня, якая кажа, што цяжарная ад яго, але нават гэта яшчэ не ўсё. Потым іншая дзяўчына-спартоўца гаворыць яму, што яны жывуць разам, але зноў жа гэта не канец, была яшчэ і трэцяе дзяўчо-разумніца, якая з'яўляецца і кажа, што ў іх ужо ёсць дзіцяці. Гэта пачатак новага жыцця галоўнага героя, якое здарылася з-за таго, што ён выпадкова знайшоў на даху пірог з Купідонава шакаладу і пакаштаваў яго.

DUB
SUB
1/1

Спатканне з жыццём: Спаткання час / Date A Live: Date to Date [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: AIC

Эпізод, які выйшаў у камплекце з 9 томам навэлы і не паказаны па тэлебачанні. Распавядае пра тое, як Орыгамі запрасіла Сідо на спатканне.

DUB
SUB
1/1

Д'ябальскія каханыя / Diabolik Lovers OVA [1 з 1]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Production I.G.

Крывасмокі і адна прыгажуня. Што яны будуць рабіць? А хто ведае...