Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Хвалі, слухайце мяне! / Nami yo Kiitekure [10 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Sunrise

Дзеянні анімэ адбываюцца на востраве Хакайда ў горадзе Сапара. Аднойчы вечарам галоўная гераіня Мінарэ Кода пад уплывам алкаголю вылівае свае горычы ва ўдзячныя вушы незнаёмца, якога сустрэла ў бары. Не адна першая, хто раскрывае душу чалавеку, якога ніколі больш не пабачыць, але толькі ў яе выпадку наступствы хвіліннай слабасці апынуліся маштабнымі і страшэннымі. Незнаёмец апынуўся працаўніком радыё і на наступны дзень Мінарэ разам з астатнімі жыхарамі Хакайда пачула свае скаргі ў эфіры перадачы. У злосці Мінарэ прыязджае на радыёстанцыю, дзе каварны дырэктар хітрасцю ўцягвае яе ў шоу. Гэты невяілікі скандальны эпізод нечаканым чынам уплывае на ўсе аспекты жыцця Мінарэ, якая ўсё глыбей аказваецца зацягнута ў захапляльны свет радыё.