Першы фільм з трылогіі. З'яўляецца дапоўненым пераказам першых 8 серый анімэ «Створаны ў Бездані».
Аднойчы на адных з верхніх ўзроўняў Бездані — вялізнай яміны, якая вядзе да самых глыбінь Зямлі і поўніцца загадкавымі пачварамі і каштоўнымі рэліквіямі — дзяўчынка Рыка сустракае Рэга — хлопчыка, падобнага на робата, які, як ёй здаецца, паднаўся да яе з самага дна Бездані. Яна дапамагае хлопчыку пасяліцца на паверхні, але ў хуткім часе атрымлівае ліст з Бездані, куды яе заве маці. Няздольная адмовіць, Рыка бярэ з сабой Рэга і побач з ім пагружаецца ў поўныя жаху і невядомасці глыбіні, каб знайсці ў іх сваю маму.