«Мы сустрэліся, каб ісці наперад».
Такао марыць выдумляць і ствараць абутак. Ён прагульвае школу ў адным з традыцыйных японскіх садоў, працуючы над эскізамі туфляў. Аднойчы, трапіўшы там пад лівень, ён знаёміцца з загадкавай жанчынай, Юкіно, якая відавочна старэй за яго. Пасля той сустрэчы, яны працягваюць выпадкова сустракацца, зноў і зноў, але толькі ў дажджлівыя дні. З кожнай сустрэчай іх стасункі мацнеюць і яны ўсё больш адкрываюцца адно аднаму. Але сезон дажджоў хутка скончыцца...